ПРАЕКТ «БАЦЬКОЎСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»
Праграма Бацькоўскага ўніверсітэта распрацавана ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
Аўтары:
- Мартынава Вера Васільеўна, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
- Пагодзіна Алена Канстанцінаўна, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі БДПУ.
Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта — павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.
Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:
- фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
- фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
- забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;
- арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.
Мэтавая група — бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.
Напрамкі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:
- Арганізацыйные:
- фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай формаў навучання ў Бацькоўскім універсітэце;
- распрацоўка інтэрнэт-сайта Бацькоўскага ўніверсітэта;
- стварэнне ў папулярных сацыяльных сетках («ВКонтакте», «Одноклассники», «Facebook») інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, інфармацыя аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г. д.).
- Інфармацыйна-асветніцкія:
- прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькоўскага ўніверсітэта;
- арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:
— прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям’і;
— псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;
— грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.
- кансультаванне бацькоў па юрыдычнай, псіхолага-педагагічнай і іншым праблемах.
III. Змястоўны:
- навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;
- пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым.
Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:
— на ацэнцы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;
— на набыцці новых ведаў з апорай на ўласныя ўнутраныя рэзервы;
— на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;
— на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;
— на самаўдасканаленні бацькоў праз ўсведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;
— на развіцці творчых здольнасцей членаў сям’і;
— на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;
— на ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выстройваць лесвіцу поспеху.
Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:
I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» — для бацькоў вучняў I—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,
II ступень — «Маё дзіця — падлетак» — для бацькоў вучняў V—IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,
III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік» — для бацькоў вучняў X—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Прапанаваныя напрамкі будуць спрыяць ўключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва са школай ў вырашэнні праблем сямейнага выхавання. Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта дазволіць аб’яднаць намаганні бацькоў, педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных і іншых спецыялістаў па арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.
Формы правядзення заняткаў:
- традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);
- дыстанцыйныя (вебінары, форумы, online кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, праца на гарачай лініі ўстановы адукацыі, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, стварэнне і абнаўленне кутка педагога-псіхолага ў кожным класе; прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).
Чакаемыя вынікі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:
— фарміраванне ў бацькоў ўсвядомленых адносін да бацькоўства;
— павышэнне цікавасці бацькоў да самаадукацыі;
— задавальненне патрэб сям’і навучэнца ў адукацыйных паслугах: у навучанні, псіхолага-педагагічнай падтрымцы і інш.;
— павышэнне ўзроўню педагагічнай культуры бацькоў;
— актывізацыя бацькоў у вырашэнні сямейных праблем, скарачэнне колькасці няшчасных сем’яў, выпадкаў сямейнага гвалту, памяншэнне колькасці падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі;
— развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і ўстановы адукацыі;
— ахоп бацькоўскім усенавучам большасці бацькоў навучэнцаў, дзякуючы сістэме дыстанцыйнага навучання.
Заняткі Бацькоўскага ўніверсітэта мяркуецца праводзіць адзін раз у чвэрць. Кансультацыі для бацькоў праводзяцца ў адпаведнасці з устаноўленым графікам. Тэматыка заняткаў і кансультацый з бацькамі вызначана з улікам узроставых псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў.
План мерапрыемстваў
па рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”
на 1-е паўгоддзе 2023/2024 навучальнага года
Клас |
Тэмы заняткаў |
Тэрміны правя-дзення |
Форма правядзення |
Адказныя |
1 |
|
21.09 14.12 |
|
Куратнік Г.І. |
2 |
1. Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца 2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця |
21.09 14.12 |
Семінар- практыкум Круглы стол |
Гарошка Л.І. |
3 |
1. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці 2. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў |
21.09 14.12 |
Гутарка Круглы стол |
Аўрусевіч Т.А. |
4 |
2. Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей |
21.09 14.12 |
Круглы стол Круглы стол |
Каверчык Н.І. |
5 |
1. Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве 2. Дзіця сярод аднагодкаў |
21.09 14.12 |
Гадзіна зносін Гадзіна зносін |
Мамчыц В.І. |
6 |
1. Сям’я як персанальнае ясяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Этычныя і культурныя каштоўнасці сям’і. 2. Прафілактыка праблемных паводзін |
21.09 14.12 |
Гутарка Круглы стол |
Канановіч П.І. |
7 |
1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў 2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў |
21.09 14.12 |
Лекцыя Інфармацыя+ |
Шаўчук А.С. |
8 |
1. Жыццёвыя мэты падлеткаў 2. Як зберагчы дзіця ад гвалту |
21.09 14.12 |
Гадзіна зносін Гадзіна зносін |
Бэнда А.А. |
9 |
1. Партрэт сучаснага падлетка 2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы |
21.09 14.12 |
Лекцыя Гадзіна зносін |
Лукашэвіч З.М. |
11 |
|
21.09 21.12 |
|
Кудравец Н.У. |
Намеснік дырэктара па ВВР А.У.Круцель