Военно-патриотическое воспитание

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні

Канановіч Павел Ігаравіч

Ваеннае званне - радавы, адукацыя - вышэйшая

       Галоўнай задачай кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні з'яўляецца арганізацыя і каардынацыя ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, накіраванага на фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Айчыне, гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні абароны Айчыны і авалодання неабходнымі для гэтага ведамі, уменнямі і навыкамі, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння з усімі патэнцыяльнымі суб'ектамі ваенна-патрыятычнага выхавання.

       Асноўнымі напрамкамі дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні з'яўляюцца:

  • арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці;
  • правядзенне прафарыентацыйнай работы з вучнямі для ўсвядомленага выбару імі навучання ў ваенных установах адукацыі;
  • ажыццяўленне абавязковай падрыхтоўкі дапрызыўнікаў да ваеннай службы ва ўзаемадзеянні з камандзірамі воінскіх часцей, падраздзяленняў, начальнікамі факультэтаў (ваенных кафедр);
  • ажыццяўленне ўліку ваеннаабавязаных ва ўстанове адукацыі і прадстаўленне справаздач ў ваенныя камісарыяты, аказанне дапамогі ваенным камісарыятам у адборы юнакоў для паступлення ў ваенныя ўстановы адукацыі;
  • каардынацыя працы па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці вучняў і інш.