Важные документы

СТАТУТ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

«АМЯЛЬНЯНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА»

РАЗДЗЕЛ  I

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

        1.1. Дадзены Статут з'яўляецца новай рэдакцыяй Статута Дзяржаўнай установы адукацыі  «Амяльнянская сярэдняя  школа»(далей – Установа), зарэгістраванага Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам 8 верасня 2011 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

       Установа створана на падставе рашэння Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 9 кастрычіка 2007 года № 906 «Аб стварэнні юрыдычных асоб дзяржаўных  устаноў адукацыі» як дзяржаўная ўстанова адукацыі «Амяльнянская сярэдняя агульнаадукацыйная школа». Установа зарэгістравана Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам 5 лістапада 2007 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №  290483433.

На падставе рашэння Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 16 жніўня 2011 года № 734  «Аб перайменаванні і зацверджанні статутаў устаноў адукацыі». Установа перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Амяльнянская сярэдняя школа». Змяненні зарэгістраваны Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам 8 верасня 2011 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

        1.2. Установа створана ў форме Установы на падставе дзяржаўнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуемай з мясцовага бюджэту.

        1.3. Маёмасць Установы знаходзіцца ва ўласнасці Івацэвіцкага раёна і замацоўваецца за Установай на правах аператыўнага кіравання.

        Паўнамоцтвы ўласніка маёмасці ажыццяўляе Івацэвіцкі раённы Савет дэпутатаў (далей – Уласнік), упаўнаважаны ім орган па кіраванні і распараджэнні маёмасцю – Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік).

        Органам галіновага кіравання Установы з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – Орган кіравання).

       1.4. Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць істцом і адказчыкам у судзе.

1.5. Установа адказвае па сваіх абавязацельствах сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці супсідыйную адказнасць па яе абавязках нясе Уласнік маёмасці або ўпаўнаважаны ім орган.

1.6. Установа падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія не пярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

        1.7. Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, можа мець разліковыя і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.

       1.8. Установа ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам   Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Статутам і дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Змяненні і дапаўненні ў Статут Установы ўносяцца Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

       1.9.Месца знаходжання Установы: Рэспубліка Беларусь, 225296, Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, аграгарадок Амяльная, вуліца Мічурынская, дом 24.

  1. 10.Поўная назва Установы:

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Амяльнянская сярэдняя  школа».

на рускай мове – Государственное учреждение образования «Омельнянская средняя  школа».

Скарочаная назва Установы:

на беларускай мове:  Амяльнянская сярэдняя  школа.

на рускай мове:  Омельнянская средняя  школа.

 

РАЗДЗЕЛ  II

ПРАДМЕТ І АСНОЎНАЯ  МЭТА  ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ, ЯЕ АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ 

 

      2.1.Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

     2.2.Асноўнай мэтай дзейнасці Установы з'яўляецца: рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям'і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

    2.3. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

- забеспячэнне атрымання навучэнцамі агульнай сярэдняй  адукацыі, а таксама першапачатковых ведаў і навыкаў, неабходных для паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

- фарміраванне і развіцце асобы навучэнцаў, раскрыцце іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;

- стварэнне спрыяльных умоў і шырокіх магчымасцей для агульнага і прафесійнага станаўлення навучэнцаў, атрымання кожным навучэнцам высокога ўзроўню навучання і падрыхтоўкі па выбранай прафесіі ў адпаведнасці з яго цікавасцямі і індывідуальнымі магчымасцямі;

- арганізацыя прафесійнага навучання навучэнцамі старэйшых класаў па найбольш масавых прафесіях, зыходзячы з патрэбнасці раёна;

- арганізацыя грамадска-карыснай прадукцыйнай працы навучэнцаў у навучальных мэтах;

      2.4. Установа:

- будуе свае адносіны з сям'ёй па пытаннях навучання і выхавання навучэнцаў на прынцыпах супрацоўніцтва;

- узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, дабраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

- падтрымлівае дзейнасць маладзежных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія не маюць палітычных мэтаў, а таксама дзейнасць якіх не пярэчыць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

       2.5. У адпаведнасці з мэтай дзейнасці Установа ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

80102 – агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі);

80210 – агульная сярэдняя адукацыя;

01121 – вырошчванне агародніны, яе насення і расады;

01122 – кветкаводства;

01130 – вырошчванне садавіны, культур для вытворчасці напіткаў і прыпраў;

01419– аказанне паслуг па вырошчванню сельскагаспадарчай прадукцыі;

20302 – вытворчасць зборных канструкцый і іх дэталей з дрэва;

52120 – рознічны гандаль ў неспецыялізаваных магазінах;

55510 – аказанне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах;

55520 – пастаўка гатовых страў;

60211 – перавозка аўтобусамі;

60240 – дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту;

70200 – здача ў найм уласнай нерухомай маёмасці;

74600 – правядзенне раследаванняў і забяспячэнне бяспекі;

74850 – аказанне сакратарскіх паслуг і паслуг па перакладу;

91120 – дзейнасць творчых, навукова-тэхнічных і культурна-асветніцкіх грамадскіх аб'яднанняў;

92312 – канцэртная дзейнасць;

92313 – дзейнасць у галіне мастацкай творчасці;

92342 – дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў;

92512 – дзейнасць бібліятэк;

92513 – дзейнасць архіваў;

92521 – дзейнасць музеяў;

92610 – дзейнасць спартыўных аб'ектаў;

92620 – іншая дзейнасць у галіне спорту;

92720 – іншая дзейнасць па арганізацыіі адпачынку і забаў, якая не ўключана у іншыя групіроўкі;

93040 – фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць;

93050 – аказанне іншых індывідуальных паслуг;

- ахоўная дзейнасць;

- адукацыйная дзейнасць;

- дзейнасць у галіне аўтамабільнага транспарту;

- дзейнасць па забеспячэнні пажарнай бяспекі.

       Асобнымі відамі дзейнасці, пералік якіх устаноўлены дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Установа можа займацца толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). Права ажыццяўляць дзейнасць, якая патрабуе атрымання неабходнай ліцэнзіі, узнікае з моманту атрымання ў адпаведным парадку ліцэнзіі ці ва ўказаны ў ёй тэрмін, і спыняецца па заканчэнні тэрміну яе дзеяння, калі іншае не ўстаноўлена дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

РАЗДЗЕЛ III

 АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

 

       3.1. Структура агульнай сярэдняй адукацыі Установы ўключае  тры ступені:

І ступень – пачатковая адукацыя (І – ІV) класы;

ІІ ступень – базавая адукацыя (V -ІХ) класы;

ІІІ ступень – сярэдняя адукацыя (Х – ХІ класы, вячэрнія класы – Х – ХІІ класы).

 І і ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную базавую адукацыю.

І, ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную сярэднюю адукацыю.

Тэрмін атрымання:

агульнай базавай адукацыі складае дзевяць гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – 9-10 гадоў);

агульнай сярэдняй адукацыі складае адзінаццаць гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – 11-12 гадоў);

агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрніх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавому вучэбнаму плану вячэрняй школы 12 гадоў ( для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – 12-13 годоў).

Тэрмін навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі складае:

на І ступені – чатыры гады (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – 4-5 гадоў);

на ІІ ступені – пяць гадоў;

на ІІІ ступені – два гады (у вячэрніх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавому плану вячэрняй школы – тры гады).

         3.1.1. Пачатковая адукацыя (I ступень) – з'яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі. Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіцце асобы навучэнца, фарміраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання навучэнцы набываюць неабходныя ўменні вучэбнай дзейнасці, вучацца чытанню, пісьму, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, асновамі асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця. 3 мэтай развіцця схільнасцей і здольнасцей на гэтай ступені навучання працуюць факультатыўныя заняткі, гурткі.

         Адукацыйны працэс у 1-2 класах можа ажыццяўляцца на базе дашкольных устаноў па рашэнні аддзела адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта.

       3.1.2. Агульная базавая адукацыя (I - II ступені) з'яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе ці ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Навучанне на I - II ступенях забяспечвае засваенне асноў навук, далейшае станаўленне асобы навучэнца, развіцце яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

Па жаданні навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў на гэтай ступені навучання, акрамя асноўных прадметаў, уводзяцца факультатыўныя заняткі.

        3.1.3. Агульная сярэдняя адукацыя (ІІІ ступень) завяршае адукацыйную падрыхтоўку навучэнцаў. На гэтай ступені пачынаецца іх падрыхтоўка да авалодвання прафесіяй ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесіанальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесіянальнага навучання або да свядомага ўключэння ў вытворчую дзейнасць.

       Навучанне на гэтай ступені ажыццяўляецца з улікам адукацыйных запытаў навучэнцаў.

       3.2. Адукацыйны працэс пры навучанні на I, II і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку,  вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах.

       У ІХ-ХІ класах у шосты школьны дзень могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі.

         Вывучэнне вучэбных прадметаў ва ўстанове ажыццяўляецца на базавым узроўні. Па ўзгадненні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта вывучэнне асобных прадметаў можа ажыццяўляцца на павышаным узроўні.

         Ва Установе могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі прыродазнаўчай, матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці. Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца пасля заканчэння заняткаў.

На І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць быць створаны спецыялізаваныя па спорту класы.

На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў.

Ва Установе могуць быць створаны  спецыялізіраваныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, класы інтэгрыраванага навучання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

         3.3.Атрыманне  пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.

Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск навучэнцаў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым дзеючымі нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

        3.4.Навучэнцам, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі звычайнага ўзору, а навучэнцам, якія дабіліся асобых поспехаў у вучобе пры прыкладных паводзінах – пасведчанне з адзнакай.

       Выпускнікам Установы, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

       Выпускнікі Установы за выдатныя поспехі ў навучанні і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатым, сярэбраным медалямі з уручэннем атэстата асабога ўзору, а за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў – Пахвальнымі лістамі, зацверджанымі дзеючымі нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

       3.5. Атэстацыя навучэнцаў 1 і 2 класаў ажыццяўляецца на падставе вуснай якаснай ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці.

      У наступных класах вынікі ацэньваюцца па 10-бальнай сістэме.

      3.6. Навучанне ва Установе ажыццяўляецца на беларускай мове.        

      Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў ва Установе з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы ўстанаўліваюцца дзеючымі нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

      3.7. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі дзеючымі нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

       Кожны год на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага дзеючымі нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа распрацоўвае асабісты план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненню з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта.

       Установа можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па асобных прадметах,  якія не ўваходзяць у пералік прадметаў дзяржаўнага кампанента, а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў па інтарэсах, факультатывах.

       Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, зацверджанымі ва Установе.

      3.8.Пачатак і заканчэнне навучальнага года вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучальны год пачынаецца 1 верасня. Працягласць і тэрмін заканчэння вучэбных заняткаў вызначаецца Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі на бягучы навучальны год.

       На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы, тэрмін якіх вызначаецца Тыпавым вучэбным планам.

       Для навучэнцаў 1 і 2 класаў на працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца дадатковыя  канікулы не менш за 7 каляндарных дзён.

       3.9. Парадак арганізацыі навучальнага года (па чвэрцях, паўгоддзях) і працягласць вучэбнага тыдня ўстанаўліваецца дзеючымі нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

       3.10. Адукацыйны працэс арганізуецца ў форме ўрокаў і ў розных формах пазакласнай і пазашкольнай работы. У адукацыйным працэсе таксама выкарыстоўваюцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, факультатыўныя заняткі, лекцыі, практычныя, семінарскія і лабараторныя заняткі, вучэбна-палявыя зборы, грамадска-карысная праца.

       Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай працай навучэнцаў. Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана з улікам індывідуальных магчымасцей навучэнцаў. У першым класе дамашнія заданні не задаюцца.

      3.11.Працягласць урокаў у 1 класе – 35 хвілін, 2-9 класах – 45 хвілін. Штодзенная колькасць і працягласць вучэбных заняткаў вызначаецца школьным раскладам, які зацвярджаецца дырэктарам Установы. Пачатак заняткаў, працягласць перапынкаў паміж імі зацвярджаюцца дырэктарам Установы ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі і правіламі, зацверджанымі дзеючымі нарматыўнымі актамі Міністэрства аховы здароўя Рэспулікі Беларусь.

      3.12.Харчаванне навучэнцаў ва Установе арганізуецца ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі і правіламі па графіку, зацверджанаму дырэктарам.

     3.13.Форма навучання ва Установе – вочная. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца ў сям'і па індывідуальных вучэбных планах у адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

        Па заяве законных прадстаўнікоў навучэнцаў і па ўзгадненні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта  можа быць дадзена магчымасць навучэнцу на атрыманне агульнай пачатковай, агульнай базавай адукацыі ў сям'і па індывідуальным вучэбным плане.

        Рашэнне аб навучанні навучэнцаў у сям'і па адным, некалькіх ці ўсіх прадметах адпаведнага класа ці па індывідуальным плане і яго атэстацыя прымаецца педагагічным саветам Установы і зацвярджаецца загадам дырэктара.

       Навучанне навучэнцаў самастойна (у сям'і) можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета Установы ва ўстаноўленым парадку.

       Калі навучэнец да паступлення ва Установу ці ў час самастойнага навучання засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет Установы ва ўстаноўленым парадку можа разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў наступны клас.

      3.14.Атрыманне  базавай і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам,  устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

      3.15.Працоўная дзейнасць навучэнца можа ўключаць грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, работу ў  розных працоўных аб'яднаннях на працягу навучальнага года і ў канікулярны час.

       Працягласць работы на прышкольным участку ў летні час вызначаецца саветам Установы.

      3.16.Перавод (накіраванне) навучэнцаў у спецыяльныя адукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэгрыраванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння дзяржаўнай  ўстановы адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Івацэвічы».

     3.17.Арганізацыя і функцыяніраванне пунктаў карэкцыйна-развіваючай дапамогі, спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

     3.18.Педагагічны савет Установы можа прымаць рашэнні аб маральным стымуляванні навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, за ўдзел ў грамадскай дзейнасці.

     3.19.Медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў забяспечваецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя па месцы знаходжання Установы.

 

 

РАЗДЗЕЛ  IV

 ПРАВЫ I АДКАЗНАСЦЬ УСТАНОВЫ

 

       4.1. Установа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:

- уносіць ва ўстаноўленым парадку ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта прапановы па ўдасканаленні сваей арганізацыйна-штатнай структуры;

- ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Віды платных паслуг вызначаюцца на аснове дзеючага  заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

- ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

      4.2. Установа нясе адказнасць за:

- якасць прадастаўляемай адукацыі;

- захаванасць і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы.

- іншую адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

РАЗДЗЕЛ  V

 ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

 

      5.1.Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з'яўляюцца навучэнцы, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

     5.2. У першы клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца 6 і больш гадоў, без правядзення ўступных іспытаў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў  дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой 6 гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Установы на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў і  медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

       Прыём дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Івацэвічы».

      5.3.За здзяйсненне дысцыплінарнага ўчынку да вучня могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага ўздзеяння:

- заўвага;

- вымова;

- адлічэнне.

     5.3.1. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена за:

- працяглую адсутнасць (больш за 30 дзён) без уважлівых прычын на вучэбных занятках на працягу навучальнага года;

- сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў навучэнца, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага ўздзеяння.

      Адлічэнне  як  мера дысцыплінарнага ўздзеяння не прымяняецца да:

- навучэнца, які не завяршыў засваенне зместу  адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай базавай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, які не прайшоў выніковую  атэстацыю за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай базавай адукацыі;

- навучэнца, які не дасягнуў узросту 16 гадоў.

      5.3.2. Права выбару меры дысцыплінарнага ўздзеяння належыць кіраўніку Установы. Пры выбары меры дысцыплінарнага ўздзеяння павінна ўлічвацца цяжкасць дысцыплінарнага ўчынку, прычыны і абставіны, пад час якіх ён быў здзейснены, і паводзіны, якія папярэднічалі ўчынку.

      5.3.3. Навучэнцы, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, могуць быць адлічаны з Установы ў крайнім выпадку за грубае парушэнне Устава Установы рашэннем педагагічнага савета Установы, па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта.

     5.4. Забараняецца адлічэнне з Установы навучэнцаў, якія не маюць пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

      5.5. Установа не павінна перашкаджаць пераходу (пераводу) навучэнцаў ў другую ўстанову, якая забяспечвае атрыманне  агульнай сярэдняй адукацыі, калі на гэта ёсць згода апошняй.

     5.6. Ва Установу ў адпаведны клас пры прад'яўленні спраўкі адпаведнага ўзору могуць быць прыняты навучэнцы, якія на працягу навучальнага года ці па яго выніках былі адлічаны ці спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны прадаўжаюць навучанне ў адпаведным класе Установы і сдаюць выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстаноўленым парадку.

    5.7. Вучні:

    5.7.1. маюць права:

- на адукацыю ў адпаведнасці з  Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

- на прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з дзеючым  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- на выбар факультатыўнага занятку;

- на павагу сваёй годнасці;

- на дапамогу педагагічных работнікаў у авалодванні ведамі;

- на карыстанне вучэбным абсталяваннем, падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;

- на заахвочванне і ўзнагароджанне за поспехі ў вучобе;

- на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;

- на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;

- прадстаўляць школу ў конкурсах, алімпіядах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

- выбіраць і быць выбраным у органы вучнеўскага самакіравання і самакіравання Установы;

- прымаць удзел у размеркаванні заробленых школай грашовых сродкаў;

- на адкрытую ацэнку сваей вучэбнай і грамадскай дзейнасці.

      5.7.2. абавязаны:

- старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, Установы, падтрымліваць яе традыцыі;

- дастойна паводзіць сябе, праяўляць міласэрнасць, чалавечнасць, павагу да старэйшых і равеснікаў;

- падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых работнікаў, рашэнням органаў самакіравання Установы, выконваць Статут Установы;

- насіць вопратку класічнага дзелавога стылю.

      5.8. Навучэнцу Установы забараняецца:

- прыносіць ва Установу і мець пры сабе небяспечныя прадметы;

- уступаць у бойкі ці іх правацыраваць ва Установе, на тэрыторыі Установы;

- без прычын прапускаць заняткі;

- ужываць алкагольныя напоі, знаходзіцца пад іх уздзеяннем на школьных мерапрыемствах;

- курыць у школьных памяшканнях і на тэрыторыі Установы;

- прымаць удзел у азартных гульнях у час перапынкаў;

- дапускаць крадзеж, вандалізм, наносіць мэтанакіравана шкоду школьнай маемасці, уласнай маемасці вучняў і работнікаў Установы;

- сістэматычна не выконваць дамашнія заданні ці выконваць іх недобрасумленна;

- карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі каштоўнымі рэчамі без дазволу настаўніка;

- парушаць класічны дзелавы стыль у вопратцы;

- насіць у памяшканні Установы галаўныя ўборы;

- выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.

      5.9. Педагагічныя работнікі:

      5.9.1. маюць права:

- мець устаноўленую нарматыўнымі актамі поўную педагагічную нагрузку.         

       Педагагічная нагрузка, аб'ем якой меншы за норму на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;

- на выбар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, формаў і метадаў навучання і выхавання навучэнцаў;

- праводзіць ва ўстаноўленым парадку эксперыментальную работу па выкарыстанні новых методык, праграм, падручнікаў і іншых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм;

- на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

- на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку ў выпадках, прадугледжаных дзеючым  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

- на ўмовы працы, адпавядаючыя патрабаванням тэхнікі бяспекі і гігіены;

- выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання Установы.

        5.9.2. абавязаны:

- якасна і ў поўным аб'еме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць пазнавальныя інтарэсы і здольнасці навучэнцаў;

- аказваць уплыў на фарміраванне ў навучэнцаў якасцей грамадзяніна, патрыёта, выхоўваць культуры паводзін;

- выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;

- павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;

- валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

- паважаць гонар калег, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў;

- прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў;

- выконваць загады і ўказанні дырэктара і яго намеснікаў.

       5.10.Законныя прадстаўнікі навучэнцаў  маюць права:

- удзельнічаць у кіраванні Установай;

- знаёміцца з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, з адзнакамі паспяховасці навучэнцаў;

- знаеміцца са згоды дырэктара з дакументамі Установы, якія рэгламентуюць арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу Установы;

- уносіць прапановы па паляпшэнні якасці работы з дзецьмі;

      5.11. Законныя прадстаўнікі навучэнцаў абавязаны:

- выконваць Статут Установы;

- адказваць за выхаванне сваіх дзяцей і ствараць неабходныя ўмовы для атрымання імі адукацыі;

- своечасова даводзіць да ведама Установы аб хваробе дзіцяці ці магчымых пропусках заняткаў;

- падтрымліваць цесную сувязь з адміністрацыяй і класным кіраўніком, рэгулярна наведваць бацькоўскія сходы.

      5.12.Педагагічныя работнікі, навучэнцы і іх законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і збудаванняў, вучэбнага абсталявання,  інвентару і іншай маёмасці Установы.

 

РАЗДЗЕЛ VІ

ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ

 

       6.1. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

       6.2. Органам кіравання Установы з'яўляецца дырэктар. Назначэнне, вызваленне і перавод  дырэктара ажыццяўляецца загадам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з Івацэвіцкім раённым выканаўчым камітэтам,  Амяльнянскім сельвыканкамам ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

       6.3. Дырэктар Установы нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, ахову праў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

       6.4. Дырэктар ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу, праводіць тэматычны, прамежкавы і выніковы кантроль; размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам; ва ўстаноўленым парадку набывае, арандуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку, заключае дамовы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з навучэнцамі Установы, на выкананне розных відаў работ па рамонту Установы, афармленню і гаспадарчаму ўтрыманню яе памяшканняў і збудаванняў; заключае дамовы на аказанне паслуг навучэнцам і іх законным прадстаўнікам, грамадзянам, арганізацыям; адмяняе рашэнні савета ў тым выпадку, калі яны пярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь; выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Установы.

         6.5. Аплата працы  дырэктара, у тым ліку яго заахвочванне па выніках працы, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.        

        6.6.Пасадавыя абавязкі дырэктара зацвярджае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта.

         6.7. Ва Установе ўтвараюцца органы самакіравання: педагагічны савет, Савет школы, бацькоўскі камітэт, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

          6.8. Педагагічны савет з'яўляецца калегіяльным органам, у кампетэнцыі якога знаходзяцца пытанні арганізацыіі адукацыйнага працэсу, вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, правядзенне бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі навучэнцаў, павышэнне вучэбна-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

         6.9. Асноўнай мэтай дзейнасці Савета школы з'яўляеецца дапамога  Установе ў ажыццяўленні яе статутных функцый, аб'яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё магчымасцей і талентаў навучэнцаў ва Установе, стварэнне спрыяльных умоў для выхаванцаў, навучання, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.

 

 

РАЗДЗЕЛ VІІ

 ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ I АПЛАТЫ ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ

 7.1.Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі, кантрактамі, якія заключаюцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

        7.2. Штатны расклад Установы зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзяляемых на аплату працы.

       7.3.Дырэктар Установы ажыццяўляе прыём, перавод і звальненне педагагічных работнікаў, адміністрацыйна-гаспадарчага персаналу і іншых работнікаў. Вызначае іх абавязкі (працоўныя і рабочыя) у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

       7.4.На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць педагагічную адукацыю (вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную) з прадстаўленнем адпаведных падцвярджаючых дакументаў.

Кваліфікацыённыя патрабаванні да работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыённымі характарыстыкамі.

      7.5.Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

      7.6. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім забаронена ёй займацца рашэннем суда ці па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобы, якія былі асуджаны за злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і склад злачынстваў вызначаецца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

РАЗДЗЕЛ  VІІІ

 МАЁМАСЦЬ І ПАРАДАК ФІНАНСАВАННЯ УСТАНОВЫ

 

        8.1.Аддзел адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта выдзяляе Установе неабходныя ёй будынкі і памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі.

        Маемасць Установы знаходзіцца ва ўласнасці Івацэвіцкага раёна і замацоўваецца за Установай на праве аператыўнага кіравання. У адносінах замацаванай маёмасці Установа ажыццяўляе правы ўладання, карыстання і распараджэння ў межах і на ўмовах, устаноўленых Уласнікам ці Упаўнаважаным органам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці, заданнямі ўласніка і прызначэннем маёмасці. Памяшканні Установы абсталёўваюцца неабходным вучэбна-наглядным матэрыялам, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных правіл і норм.

       8.2. МаемасцьУстановы складаюць яго асноўныя фонды і зваротныя сродкі, а таксама іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў балансе аддзела адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта.

       8.3. Установа не мае права без згоды Уласніка          адчуждаць ці іншым шляхам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па каштарысу.

       Уласнік маёмасці ці ўпаўнаважаны орган мае права канфіскаваць лішкі маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца або выкарыстоўваюцца не па прызначэнні, і распарадзіцца імі па-свойму.

       8.4. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца па дзеючым нарматывам з улікам забеспячэння атрымання  агульнай сярэдняй адукацыі, тыпам установы адукацыі і формы навучання.

       8.5.Крыніцамі фарміравання маемасці Установы з'яўляюцца:

- сродкі раеннага бюджэту на аснове дзяржаўных і  мясцовых нарматываў фінансавання, якія размяркоўваюцца ў разліку на аднаго навучэнца для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі;

- дабравольныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

- даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ, аказання паслуг, а таксама ад другіх відаў гаспадарчай дзейнасці;

- іншыя крыніцы, не забароненыя дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

       8.6.Установа можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых  адукацыйных паслуг, не фінансіруемых з бюджэту. Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта.

        8.7. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку ад аказанне платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы, улічваюцца на асобным коште і расходуюцца па каштарысу, зацверджаным у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

        8.8. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, дабравольных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не пярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

         8.9. Адчужэнне, здача ў арэнду, карыстанне, залог маёмасці Установы, якая знаходзіцца на балансе, выконваецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі  Беларусь і ў парадку і межах, устаноўленых упаўнаважаным раенным выкаўначым камітэтам.

        8.10. Установа не мае права выступаць гарантам ці паручыцелем перад банкамі-крэдыторамі юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці і фізічных асоб па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязкаў звароту атрыманых крэдытаў, акрамя выпадкаў, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

 

РАЗДЗЕЛ  ІХ

УЛІК, СПРАВАЗДАЧА I КАНТРОЛЬ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ

 

       9.1.Цэнтралізаваная бухгалтэрыя аддзела адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў дзейнасці Установы, дае ва ўстаноўленым парадку бугалтарскую статыстычную справаздачу, а таксама інфармацыю аб выніках гаспадарчай дзейнасці ўпаўнаважанаму органу.

       9.2.Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляецца ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

       9.3.  За непрадстаўленне і скажэнне дзяржаўнай справаздачы, парушэнне тэрміну яе прадстаўлення службовыя асобы Установы нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

       9.4. Праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы праводзяцца ўпаўнаважаным органам, а таксама аддзелам адукацыі,спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выкнаўчага камітэта ў парадку і тэрміны, устаноўленыя дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Вынікі праверак (рэвізій) прадастаўляюцца Установе.

      9.7.Праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

РАЗДЗЕЛ  Х

СПЫНЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ, РЭАРГАНІЗАЦЫЯ   I ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ

 

     10.1. Спыненне дзейнасці Установы можа ажыццяўляцца шляхам яе рэарганізацыі ці ліквідацыі.

     10.2. Ліквідацыя ці рэарганізацыя Установы адбываецца па рашэнні Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ці па рашэнні суда ў выпадках і парадку, устаноўленых дзеючымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

    10.3. Установа лічыцца ліквідаванай ці рэарганізаванай з моманту выключэння яе з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

    10.4. Пры рэарганізацыі і ліквідацыі Установы звольненым работнікам гарантуецца захоўваць іх правы і інтарэсы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    10.5. Па іншых пытаннях, якія не адлюстраваны ў дадзеным Статуце, Установа кіруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

РАЗДЗЕЛ ХІ

 ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

 

   11.1. Установа ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.