Мероприятия

Мерапрыемствы

3 лютага 2022 годавучні 6 і 11 кл. добраўпарадкавалі Курган Славы


       14 лютага 2022 года ў актавай зале школы адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Афганістан баліць у душы маёй”, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Імпрэза прайшла ў форме літаратурна-музычнай кампазіцыі. Падчас яе навучэнцы старэйшых класаў згадалі гісторыю свята, імёны жыхароў Івацэвіччыны, якія загінулі на афганскай вайне, чыталі вершы і выконвалі песні афганскай тэматыкі. Ганаровымі гасцямі свята былі нашы землякі, воіны-афганцы Шаўчук Анатолій Уладзіміравіч і Гарошка Віктар Мікалаевіч, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Гасцям свята вучні з цікавасцю задавалі пытанні аб спецыфіцы іх ваеннай службы і баявых таварышах, аб тым, што найбольш запомнілася з тых суровых часоў.

       Завяршылася мерапрыемства віншавальным словам дырэктара школы Шаўчук Алены Васільеўны, пасля якога вучным і настаўнікам школы было прапанавана зрабіць фотаздымак на памяць з гасцямі свята

Усе фотаздымкі знаходзяцца ў альбоме Святы і сустрэчы


26 лютага малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у спартландыі «Вышэй, мацней, смялей», прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны


6 мая 2022 года да Дня Перамогі  ў школе прайшоў конкурс ваенна-патрыятычнай песні і верша «Дарогамі вайны»

       Сёлета Беларусь святкуе 77-ю гадавіну Дня Перамогі. Напярэдадні свята ў нашай школе прайшоў конкурс ваенна-патрыятычнай песні і верша “Дарогамі вайны”. Гэта своеасаблівае спаборніцтва паміж класамі, якое выявіла самых творчых і таленавітых вучняў, і да таго ж паспрыяла фарміраванню іх патрыятычных якасцяў. Першае месца ў конкурсе занялі навучэнцы 10 класа, якія выдатна праспявалі і абыгралі вядомую песню “Ідзе салдат па горадзе”, а Мілеўская Дар’я выразна прачытала верш Ю.Друнінай “Зінка”. Вельмі пранікнёна і душэўна дэкламавалі вершы “Вецер вайны” і “Не забывайце аб вайне” С. Кадашнікава вучні чацвёртага класа, якія таксама занялі ў конкурсе справядлівае першае месца, але ў намінацыі “Выразнае чытанне вершаў”. На другой пазіцыі апынуліся вучні 11 класа, якія спявалі песню “Аб той вясне”. Узорнае выразнае чытанне верша “Як надакучылі войны на свеце…” В. Маславай прадэманстраваў вучань 7 класа Сліж Ілья, высока адзначаны другім месцам. Выкананнем песні “Салдат маладзенькі” ўразілі ўсіх гледачоў і членаў журы вучні 3 класа, а прыгожае выразнае чытанне вершаў “Сцішэлі водгукі вайны” Т. Дзям’янавай, “Дзякуй салдатам Перамогі” В. Маславай паказалі вучні 6 класа Целяціцкая Ксенія і Грыніс Кацярына. Згаданыя вучні занялі трэцяе месца. Удзельнікі і гледачы конкурса атрымалі шмат прыемных эмоцый, а яго пераможцы былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і салодкімі падарункамі.

Усе фотаздымкі знаходзяцца ў альбоме Святы і сустрэчы


       9 мая 2022 года школьнікі і настаўнікі бралі ўдзел у мітынгу да Дня Перамогі. Пасля святочнага шэсця ля Кургана Славы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Памяць вогненных гадоў». Сярод прысутных былі і тыя, хто зведаў жахлівасць ваенных гадоў на ўласным лёсе: ветэран Вялікай Айчыннай вайны, а таксама воіны-інтэрнацыяналісты.

Усе фотаздымкі знаходзяцца ў альбоме Святы і сустрэчы