Республиканский проект "Родительский университет"

ПРАЕКТ «БАЦЬКОЎСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»

Праграма Бацькоўскага ўніверсітэта распрацавана ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Аўтары:

  • Мартынава Вера Васільеўна, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
  • Пагодзіна Алена Канстанцінаўна, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі БДПУ.

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта — павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

  • фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
  • фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
  • забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;
  • арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.

Мэтавая група — бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.

Напрамкі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

  1. Арганізацыйные:
  • фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай формаў навучання ў Бацькоўскім універсітэце;
  • распрацоўка інтэрнэт-сайта Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • стварэнне ў папулярных сацыяльных сетках («ВКонтакте», «Одноклассники», «Facebook») інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, інфармацыя аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г. д.).
  1. Інфармацыйна-асветніцкія:
  • прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

— прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям’і;

— псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

— грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.

  • кансультаванне бацькоў па юрыдычнай, псіхолага-педагагічнай і іншым праблемах.

III. Змястоўны:

  • навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;
  • пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым.

Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:

— на ацэнцы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;

— на набыцці новых ведаў з апорай на ўласныя ўнутраныя рэзервы;

— на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;

— на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;

— на самаўдасканаленні бацькоў праз ўсведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;

— на развіцці творчых здольнасцей членаў сям’і;

— на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;

— на ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выстройваць лесвіцу поспеху.

Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» — для бацькоў вучняў I—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень — «Маё дзіця — падлетак» — для бацькоў вучняў V—IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік» — для бацькоў вучняў X—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прапанаваныя напрамкі будуць спрыяць ўключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва са школай ў вырашэнні праблем сямейнага выхавання. Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта дазволіць аб’яднаць намаганні бацькоў, педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных і іншых спецыялістаў па арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.

Формы правядзення заняткаў:

  • традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);
  • дыстанцыйныя (вебінары, форумы, online кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, праца на гарачай лініі ўстановы адукацыі, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, стварэнне і абнаўленне кутка педагога-псіхолага ў кожным класе; прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).

Чакаемыя вынікі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

— фарміраванне ў бацькоў ўсвядомленых адносін да бацькоўства;

— павышэнне цікавасці бацькоў да самаадукацыі;

— задавальненне патрэб сям’і навучэнца ў адукацыйных паслугах: у навучанні, псіхолага-педагагічнай падтрымцы і інш.;

— павышэнне ўзроўню педагагічнай культуры бацькоў;

— актывізацыя бацькоў у вырашэнні сямейных праблем, скарачэнне колькасці няшчасных сем’яў, выпадкаў сямейнага гвалту, памяншэнне колькасці падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі;

— развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і ўстановы адукацыі;

— ахоп бацькоўскім усенавучам большасці бацькоў навучэнцаў, дзякуючы сістэме дыстанцыйнага навучання.

Заняткі Бацькоўскага ўніверсітэта мяркуецца праводзіць адзін раз у чвэрць. Кансультацыі для бацькоў праводзяцца ў адпаведнасці з устаноўленым графікам. Тэматыка заняткаў і кансультацый з бацькамі вызначана з улікам узроставых псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў.

План мерапрыемстваў па рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” на І-е паўгоддзе 2023/2024 навучальнага года

Клас

Тэмы заняткаў

Тэрміны правя-дзення

Форма правядзення

Адказныя

1

1. Адаптацыя навучэнцаў у 1-м класе.
2. Рэжым дня школьніка.

21.09

14.12

Гутарка

Круглы стол

Куратнік Г.І.

2

1. Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца

2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця

21.09

14.12

Семінар- практыкум

Круглы стол

Гарошка Л.І.

3

1. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці

2. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў

21.09

14.12

Гутарка

Круглы стол

Аўрусевіч Т.А.

4

1. Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4-х
класаў.

2. Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей

21.09

14.12

Круглы стол

Круглы стол

Каверчык Н.І.

5

1. Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве

2. Дзіця сярод аднагодкаў

21.09

14.12

Гадзіна зносін

Гадзіна зносін

Мамчыц В.І.

6

1. Сям’я як персанальнае ясяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Этычныя і культурныя каштоўнасці сям’і.

2. Прафілактыка праблемных паводзін

21.09

14.12

Гутарка

Круглы стол

Канановіч П.І.

7

1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў

2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў

21.09

14.12

Лекцыя

Інфармацыя+

Шаўчук А.С.

8

1. Жыццёвыя мэты падлеткаў

2. Як зберагчы дзіця ад гвалту

21.09

14.12

Гадзіна зносін

Гадзіна зносін

Бэнда А.А.

9

1. Партрэт сучаснага падлетка

2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы

21.09

14.12

Лекцыя

Гадзіна зносін

Лукашэвіч З.М.

11

1. Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні?
2. Як усцерагчы дзіця ад залежнасцяў?

21.09

21.12

Лекцыя

Лекцыя

Кудравец Н.У.

 

свернуть

План мерапрыемстваў па рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” на ІІ-е паўгоддзе 2023/2024 навучальнага года

Клас

Тэмы заняткаў

Тэрміны правя-дзення

Форма правядзення

Адказныя

1

1. Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці.

2. Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка.

21.03.2024

 

16.05.2024

Круглый стол

Семинар- практикум

Куратнік Г.І.

2

1. Уплыў сям'і на эмацыйны стан дзіця.

2. Працоўнае выхаванне дзяцей у сям'і.

21.03.2024

16.05.2024

Круглы стол

Лекцыя

Гарошка Л.І.

3

1. “Здаровая сям’я – здаровае дзіця”

2. “Эфектыўныя зносіны ў сям’і – залог поспеху школьніка”

23.04.2024

16.05.2024

Круглы стол

Гадзіна зносін

Аўрусевіч Т.А.

4

1. Дзіця і камп'ютар.

2. Кнігі ў жыцці школьніка.

21.03.2024

16.05.2024

Гадзіна зносін

Круглы стол

Каверчык Н.І.

5

1. Ваша дзіця вырасла.

2.Меры пакарання і заахвочванні ў сучаснай сям'і.

23.04.2024

16.05.2024

Круглы стол

Гадзіна зносін

Мамчыц В.І.

6

1. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт

2. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў

25.03.2024

16.05.2024

Круглы стол

Гадзіна зносін

Канановіч П.І.

7

1. Правілы паводзін з падлеткамі

2. Я павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў

22.03.2024

16.05.2024

Круглы стол

Лекцыя  

Шаўчук А.С.

8

1. Асцярожна: суіцыд

2.Культура паводзін у канфліктных сітуацыях

21.02.2024

17.05.2024

Семінар-практыкум

Круглы стол

Бэнда А.А.

9

1. Фарміраванне здаровагаладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць.

2. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію.

23.04.2024

 

16.05.2024

Круглы стол

Гадзіна зносін

Лукашэвіч З.М.

11

1. Падлетак ў крызіснай сітуацыі :як пазнаць і дапамагчы

2. Як дапамагчы старшакласніку падрыхтавацца да ЦЭ і ЦТ.

21.03.2024

 

16.05.2024

Круглы стол

Лекцыя

Кудравец Н.У.

свернуть