Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзень пяты

29.04.2022
Багатым на конкурсы атрымаўся і пяты дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры. На вялікіх перапынках старшакласнікі ўдзельнічалі ў гульнях “Пазнай фразеалагізм”, “Перакладчык”. 29 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень танца, таму ў апошні дзень тыдня не абыйшлося без беларускай музыкі і танцулек, так як вучні ўдзельнічалі ў гульні “Лапці”.