Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзень чацвёрты

28.04.2022
У кожнага з нас ёсць словы, якія мы найбольш любім. Гэтыя словы грэюць нам душу, калі мы іх чуем і гаворым. А колькі прыгожых слоў у беларускай мове! Таму на перапынках чацвёртага дня кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у акцыі “Маё любімае беларускае слова”. На папяровых сардэчках вучні і супрацоўнікі школы пісалі свае ўлюбёныя словы на роднай мове і прымацоўвалі іх да плаката. Акрамя таго, вучні з задавальненнем рабілі фотаздымкі на фоне фотазоны з хэштэгам тыдня.