Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзень трэці

27.04.2022
У межах тыдня беларускай мовы і літаратуры для малодшых вучняў быў арганізаваны прагляд мультфільмаў на роднай мове “Беларусьфільм – дзецям”. Дзеткі прагледзелі некалькі мультфільмаў айчыннага кінематографа – “Дзед”, “Прыгоды Несцеркі”, “Піліпка-сынок”, а таксама агучаную па-беларуску вядомую “Свінку Пэпу”. І атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Пасля ўрокаў вучні 5 – 9 класа ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай віктарыне “Роднай мовы пералівы”. Падзяліўшыся на дзве каманды, абраўшы сабе адметныя назвы (“Волаты” і “МТЗ”), старшакласнікі спаборнічалі ў выкананні разнастайных заданняў: перакладалі словы і словазлучэнні на беларускую мову, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, называлі па-беларуску прадметы, якія змяшчаліся на слайд-ілюстрацыях, працягвалі радкі вершаў, напісаных на роднай мове, пазнавалі песні вядомых айчынных выканаўцаў. З невялікім адрывам перамогу атрымала каманда “Волаты”.