Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзень другі

26.04.2022
У другі дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры перад вучнямі школы паўстала задача: разгадаць крыжаванку “БелаВеды”, якая ўключала разнастайныя пытанні як пра мову і літаратуру, так і пра беларускую міфалогію, народныя звычаі. За кожны правільны адказ навучэнцы атрымлівалі “грошык”. Па праўдзе кажучы, разнастайных цікавых пытанняў хапіла да канца тыдня. 26 красавіка ў ДУА “Амяльнянская сярэдняя школа” прайшоў урок-рэквіем “Чарнобыль – мой боль”. Прайшло 36 гадоў са дня трагедыі, але гэты боль адчуваецца і сёння. На мерапрыемстве дзеці чыталі вершы, прысвечаныя трагедыі, расказвалі аб тым, што адбылося на Чарнобыльскай АЭС, чаму адбыўся выбух, аб першых пажарных, якія прыбылі на аварыю. Аповед суправаджаўся прэзентацыяй. Пад гукі запісу званоў была запалена свечка памяці аб ахвярах Чарнобыля. Усе, хто прысутнічаў, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. У канцы дзеці прагледзелі фільм “Припять”.