Літаратурна-музычная кампазіцыя "У паэтычным садзе Максіма Багдановіча" (1-11 кл.)

25.04.2022
Адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры пачалося літаратурна-музычнай кампазіцыяй “У паэтычным садзе Максіма Багдановіча”. Мерапрыемства прысвяцілі 130-годдзю з Дня нараджэння славутага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Пад час свята ў выкананні вучняў чацвёртага і старэйшых класаў прагучалі найвыдатнейшыя вершы таленавітага паэта, а таксама песні “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера”, створаныя на аснове яго аднайменных неўміручых твораў. Вядучыя, вучні 11 класа, агучылі шмат цікавых фактаў пра яго жыццё і творчасць. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй, у якой адлюстраваны ключавыя моманты жыцця паэта, ілюстрацыі да яго твораў. Прагучалі і вершы- прысвячэнні “паэту чыстае красы” беларускіх паэтаў. У ходзе свята многія адкрылі для сябе Максіма Багдановіча як паліглота (вядома, што ён чытаў у арыгінале творы Гейнэ, Шылера, Верлена і інш.), а таксама выдатнага перакладчыка. Але мы вырашылі не хадзіць за прыкладамі далёка і прадэманстравалі, як гучыць верш А. Пушкіна “Вязень” у перакладзе Максіма Багдановіча.