Конкурс ваенна-патрыятычнай песні і верша "Дарогамі вайны" (1-11 кл.)

06.05.2022
Сёлета Беларусь святкуе 77-ю гадавіну Дня Перамогі. Напярэдадні свята ў нашай школе прайшоў конкурс ваенна-патрыятычнай песні і верша “Дарогамі вайны”. Гэта своеасаблівае спаборніцтва паміж класамі, якое выявіла самых творчых і таленавітых вучняў, і да таго ж паспрыяла фарміраванню іх патрыятычных якасцяў. Першае месца ў конкурсе занялі навучэнцы 10 класа, якія выдатна праспявалі і абыгралі вядомую песню “Ідзе салдат па горадзе”, а Мілеўская Дар’я выразна прачытала верш Ю.Друнінай “Зінка”. Вельмі пранікнёна і душэўна дэкламавалі вершы “Вецер вайны” і “Не забывайце аб вайне” С. Кадашнікава вучні чацвёртага класа, якія таксама занялі ў конкурсе справядлівае першае месца, але ў намінацыі “Выразнае чытанне вершаў”. На другой пазіцыі апынуліся вучні 11 класа, якія спявалі песню “Аб той вясне”. Узорнае выразнае чытанне верша “Як надакучылі войны на свеце…” В. Маславай прадэманстраваў вучань 7 класа Сліж Ілья, высока адзначаны другім месцам. Выкананнем песні “Салдат маладзенькі” ўразілі ўсіх гледачоў і членаў журы вучні 3 класа, а прыгожае выразнае чытанне вершаў “Сцішэлі водгукі вайны” Т. Дзям’янавай, “Дзякуй салдатам Перамогі” В. Маславай паказалі вучні 6 класа Целяціцкая Ксенія і Грыніс Кацярына. Згаданыя вучні занялі трэцяе месца. Удзельнікі і гледачы конкурса атрымалі шмат прыемных эмоцый, а яго пераможцы былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і салодкімі падарункамі.