Гутарка “Маленькія героі вялікай вайны”

18.03.2023
Мерапрыемства было прысвечана асобам піянераў - герояў Вялікай Айчыннай вайны. Да пачатку вайны яны былі самымі звычайнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Марат Казей , Зіна Партнова, Валя Коцік, Коля Гойшык... Але прайшоў час і яны паказалі, якім вялікім можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі ў ім пачынае пылаць любоў да Радзімы і нянавісць да ворагаў. У ходзе мерапрыемства вучні 5-6 класаў знаёміліся з лёсамі юных герояў, чыталі вершы, прысвечаныя ім.