Брэйн-рынг “З любоўю да Радзімы” (1-4 кл.)

04.03.2023
4 сакавіка 2023 года ў рамках шостага школьнага дня вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў брэйн-рынгу “З любоўю да Радзімы”. Мэта мерапрыемства - пашырыць веды малодшых школьнікаў аб Рэспубліцы Беларусь. Дзеці адправіліся ў падарожжа па нашай краіне з прыпынкамі "Знаўцы", "Нашыя святы", "Роднае слова", "прыказкі і прымаўкі", "Загадкі". Яны атрымалі мора пазітыўных эмоцый, даведаліся многа новага і цікавага аб нашай радзіме.