Гульні-конкурсы “Знімаем эмацыянальнае напружанне” (1-4 кл.)

14.01.2023
14 студзеня ў рамках шостага школьнага дня для вучняў 1-4 класаў прйшло мерапрыемства "Знімаем эмацыянальнае напружанне". Дзеці з ахвотай удзельнічалі ў гульнях-практыкаваннях, конкурсах, якія дапамагалі дзіцячаму арганізму скідаць лішкі напружання і аднаўляць раўнавагу, тым самым захоўваючы псіхічнае здароўе. Выкананне такіх гульняў-практыкаванняў вельмі падабаецца вучням. Яны хутка навучаюцца гэтаму няпростаму ўменню расслабляцца.