Вусны часопіс "Сімвалы нашай Радзімы" (4-9 кл. )

19.11.2022
Пачалося мерапрыемства з выканання гімна. У час уступнай гутаркі дзеці раскрылі сэнс слова сімвал. У ходзе мерапрыемства паведамляліся асноўныя звесткі пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь , значэнне кожнага элемента ў ёй, называліся і жывёльна-птушкавыя сімвалы, з якімі атаясамліваюць нашу краіну ў свеце. Вучаніцы 5 класа выканалі танец "Полька беларуская", а напрыканцы мерапрыемства паўдзельнічалі ў віктарыне "30 пытанняў пра Беларусь". Мерапрыемства спрыяла ўсведамленню вучнямі беларускай дзяржаўнасці, разуменню імі традыцый, ідэй і культуры беларусаў, далучэнню іх да нацыянальнай спадчыны, сфарміравала павагу да дзяржаўных сімвалаў.