Урок мужнасці “У вайны не жаночае аблічча” (5-11 кл.)

22.10.2022
Урок мужнасці “У вайны не жаночае аблічча” быў праведзены ў мінулую суботу з вучнямі 5 – 11 класаў. У час мерапрыемства гучалі імёны жанчын, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны поруч з мужчынамі смела і самааддана абаранялі Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў далейшым былі ўшанаваны званнем Герой Савецкага Саюза. Старэйшыя навучэнцы выступалі з кароткімі паведамленнямі пра іх лёс. У той жа час іншыя дзеці разглядалі кнігі з дакументальнымі звесткамі пра гераінь і іх фотаздымкамі, знаёміліся з мастацкімі творамі пра вайну. Мерапрыемства выклікала ў прысутных пачуццё захаплення і гонару за подзвігі, якія здзяйснялі савецкія жанчыны ў час Вялікай Айчыннай вайны, сфарміравала ўяленне аб грамадзянскім абавязку, сапраўднай мужнасці і гераізме.