Конкурс чытальнікаў “Дзіцячыя вершы беларускіх пісьменнікаў” (1-4 кл.)

19.03.2022
Конкурс чытальнікаў «Дзіцячыя творы беларускіх пісьменнікаў» быў праведзены для вучняў пачатковых класаў 19.03.2022 г. Удзельнікі мерапрыемства спачатку падзяліліся думкамі аб тым, якім сабе яны ўяўляюць дзіцячага пісьменніка, «намалявалі» слоўны партрэт. Для конкурсу былі падрыхтаваны і паказаны творы: «Чыя мама лепшая» Г.Аўласенка – вучні 1-га класа, «Коцева грамата» А.Вольскі - вучні 2-га класа, «Крыўда» паводле В.Хомчанкі – вучні 3-га класа, «Фанабэрысты мухамор» У.Правасуд, «Пчала і ружа» У.Корбан – вучні 4-га класа. Усім дзецям спадабалася быць канкурсантамі і адначасова гледачамі інсцэніроўкі беларускіх твораў.