Урок-падарожжа “Для чаго патрэбныя законы?” (1-4 кл.)

12.03.2022
12 сакавіка навучэнцы 1–6 класаў наведалі мерапраемства “Для чаго патрэбныя законы?”. На розных этапах яго вучні ўзгадвалі паняцці “Правы”, “Абавязкі”, “Адказнасць”, падбіралі азначэнні тэрмінам “Правіннасць”, “Правапарушэнне”, “Злачынства”. У гульнявой форме былі разгледжаны некаторыя сітуацыі парушэння правілаў, актуальныя для дзяцей школьнага ўзросту. Вучні вызначалі, да якога віду парушэнняў гэта адносіцца. Завяршылася мерапрыемства віктарынай “Я, краіна і мае правы”. Па словах вучняў-удзельнікаў праграмы, мерапрыемства атрымалася насычаным, цікавым і карысным.