Спартландыя да Дня абаронцаў Айчыны “Хутчэй, вышэй, мацней” (1-6 кл.)

26.02.2022
Спартландыя да Дня абаронцаў Айчыны “Хутчэй, вышэй, мацней” адбылася 26 лютага 2022 г. у спартыўнай зале нашай школы. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 1-6 класаў, якія падзяліліся на дзве каманды – “220 вольт” і “Агент 007”. Ім было прапанавана паўдзельнічаць у спартыўных конкурсах “Размінка”, “Ланцужок, “Змейка”, Жабка” і некаторых іншых. Завяршылася спаборніцтва традыцыйным конкурсам па перацягванні канату. У ходзе мерапрыемства вучні атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а ва ўзнагароду – салодкія падарункі.