Інтэлектуальная віктарына “Свая гульня”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны (10-11 кл.)

26.02.2022
Вучні 10 – 11 класаў у мінулую суботу паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай віктарыне “Свая гульня”, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны. Атрымалася інтэлектуальнае спаборніцтва паміж камандамі “Патрыёты” і “Т-34”, у ходзе якога старшакласнікі паказалі свае веды і даведаліся новыя факты з гісторыі Беларусі. Адгадаць воінскае званне, пазнаць гістарычную асобу па фотаздымку, адгадаць месцы воінскай славы па апісаннях, – толькі некаторыя з заданняў, якія актыўна і паспяхова выконвалі маладыя людзі падчас гульні.