Літаратурная кампазіцыя “Навекі ў памяці народнай” (5-8 кл.)

19.02.2022
19 лютага ў ДУА "Амяльнянская сярэдняя школа" адбылася літаратурная кампазіцыя “Навекі ў памяці народнай”. Мэта мерапрыемства: пашырыць веды вучняў пра Вялікую Айчынную вайну; дапамагчы ўсвядоміць, што вайна - гэта гора, слёзы, смерць, а мір - ва ўсім свеце - радасць і шчасце. Вучні пазнаёміліся з баявымі заслугамі былых ветэранаў сваёй вёскі. На сустрэчу запрасілі война-афганца Шаўчука Анатолія Уладзіміравіча, які расказаў пра жахі вайны на чужой зямлі. Беларусы, як ніхто ведаюць, што такое вайна. Падзеі, якія адбываліся на нашай шматпакутнай зямлі, ніколі не павінны сысці ў нябыт, бо крыніца нашых каштоўнасцей - гістарычная памяць.