Гульня “10 фактаў аб арміі” (5-8 кл.)

05.02.2022
Гульня-віктарына “10 фактаў аб арміі” прайшла ў мінулую суботу. У пачатку мерапрыемства навучэнцы падзяліліся на дзве каманды з жартаўлівымі назвамі – “Пакемоны” і “Танкісты”. Дзяўчаты сапернічалі з хлопцамі. Згадваннем усяго дзесяці фактаў аб арміі гульня не абыйшлася. На ўсіх яе этапах старшакласнікі адказвалі на разнастайныя пытанні як пра службу ў сучаснай арміі, асаблівасцях яе побыту і распарадку дня, так і згадвалі вядомыя гістарычныя факты, што датычыліся прафесіі ваеннага.