Літаратурна-музычная кампазіцыя “Паэзія – святло душы” (5-9 кл.)

20.03.2021
20 сакавіка ў школе адбылося паэтычнае свята “Паэзія – святло душы”. У ім прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў. Сусветны дзень паэзіі - цудоўная нагода яшчэ раз пацешыць сваю душу і розум прыгажосцю вершаванага радка. Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў. Успомнілі старажытныя творы, музычныя інструменты, пад акапанемент якіх чыталіся вершы. Здабыткі беларускай паэзіі памнажаліся на працягу многіх стагоддзяў плёнам працы шматлікіх майстроў вершаванага слова. І як сцвяржае М.Танк "Паэзія - гэта вясёлкавы мост ад сэрдца да мары".