Музычны кадейдаскоп “Наша шчаслівае дзяцінства” (5-9 кл.)

26.09.2020
Цікава прайшло суботняе мерапрыемства музычны калейдаскоп “Маё шчаслівае дзяцінства” для 5-9 класаў. Было створана дзве каманды, дзе вучні спаборнічалі паміж сабой. Дзеці ўспомнілі дзіцячыя песні, музычныя інструменты. Былі конкурсы “Угадай мелодыю”, “Дапоўні выказванне”(якое суправаджалася веданнем музычных інструментаў). Вучні ўспомнілі фільмы, у якіх гучалі дзіцячыя песні. Праводзілі конкурс на лепшага танцора на месцы, калі гучала песня “Маленьких утят”. Забаўляльнае мерапрыемства прайшло цікава, змясцова. Ва усіх быў цудоўны настрой. Перамагла дружба. Усе атрымалі “салодкія” прызы. Дзеці былі задаволены.