Спартландыя “Ёсць у спорта сябры – гэта ўся мая сям’я!” (5-8 кл.)

18.01.2020
Вясёлым спартыўным святам пачалася трэцяя чвэрць бягучага навучальнага года. Спартландыя “Ёсць у спорта сябры – гэта ўся мая сям’я” сабрала разам вучняў 5 – 8 класаў у суботу. З добрым настроем і спартыўным азартам выконвалі яны заданні складаных эстафет. Інтрыга перамогі захоўвалася амаль да апошняга конкурсу, але ў выніку спаборніцтваў паміж камандамі “Ласі” і “Мядуза” адбылася сяброўская “нічыя”.