Паэтычныя чытанні “І жывіць натхненне паэтаў родны куточак зямлі” (9-10 кл.)

07.12.2019
Літаратурныя чытанні “І жывіць натхненне паэтаў родны куточак зямлі” , якія адбыліся ў ДУА "Амяльнянская сярэдняя школа", пазнаёмілі вучняў 8-9 класаў з асноўнымі тэмамі твораў паэтаў Івацэвіцкага раёна, старонкамі іх жыцця. Радасна было на душы ад шчырых радкоў паэтаў-землякоў, ад іх захаплення роднай зямлёй і выказанай да яе любові: Т.Куратнік "Бяроза", А.Галушкі "Мае берагі", "Калі трава ўбачыць свет", П.Валінскага "Грыбнік", "Восень", В.Рэчыца "Бацькава хітрасць" і іншых паэтаў. Вучні выказалі падзяку аўтарам вершаў за любоў да родных мясцін і пагадалі ім здароўя і творчых поспехаў.