Інтэграваная беларуска-нямецкамоўная гульня-вандроўка, прысвечаная Году малой радзімы (5-6 кл.)

23.11.2019
12 лістапада вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у інтэграванай беларуска-нямецкамоўнай гульне-вандроўцы, прысвечанай Году малой радзімы. Менавіта гэта тэма дала штуршок для правядзення такога незвычайнага мерапрыемства. Родная зямля! Родны куточак! Радзіма! Бацькоўшчына! Родная мова! Мова, без якой не магчыма нас, як беларусаў, нашай нацыі. На першы погляд беларуская і нямецкая мовызусім непадобныя. Але на працягу мерапрыемства вучні сустрэлі шмат падобных па гучанню і сэнсе слоў у адной і другой мовах.