Фальклорная праграма “Гадавое кола” (11 кл.)

03.01.2022
3 студзеня вучні 11 класа ДУА "Амяльнянская сярэдняя школа" пазнаёміліся з тэарэтычнымі звесткамі гадавых хрысціянскіх свят зімовага і вясенне-летняга цыкла. Падрабязна даведаліся пра свята "Раство", якое з'яўляецца пачаткам "гадавога кола" і пра Юр'еўскае свята, прачытаўшы былічку-аповед "Цялушачка". Вучні чыталі духоўныя вершы.