Прагулка–практыкум “Кветкі вясны” (2 кл.)

29.03.2021
29 сакавіка з вучнямі пачатковых класаў прайшла прагулка - практыкум “Кветкі вясны”. Павышэнню пазнаваўчай актыўнасці дзяцей у час прагулкі садзейнічалі дыдактычныя гульні “ Знайдзі дрэва, кустарнік, кветку па лісцікам, па апісанню”, “ Ведаем, ведаем, ведаем”, “ Што змянілася?”. Вучні адгадвалі загадкі аб прыродных з явах, якія пашыралі кругагляд дзяцей, трэніравалі іх памяць і увагу,разгадвалі красворд, з цікавасцю даведваліся, што адбываецца ў жывой і нежывой прыродзе вясной, вызначалі расліны па іх прыкметах. Зносіны з прыродай у час прагулкі выклікалі інтарэс у дзяцей да яе пазнання, развівалі іх назіральнасць, садзейнічалі выхаванню беражлівых адносін да прыроды.