Родительский университет

ПРАЕКТ «БАЦЬКОЎСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»

Праграма Бацькоўскага ўніверсітэта распрацавана ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Аўтары:

  • Мартынава Вера Васільеўна, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
  • Пагодзіна Алена Канстанцінаўна, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі БДПУ.

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта — павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

  • фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
  • фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
  • забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;
  • арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.

Мэтавая група — бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.

Напрамкі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

  1. Арганізацыйные:
  • фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай формаў навучання ў Бацькоўскім універсітэце;
  • распрацоўка інтэрнэт-сайта Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • стварэнне ў папулярных сацыяльных сетках («ВКонтакте», «Одноклассники», «Facebook») інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, інфармацыя аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г. д.).
  1. Інфармацыйна-асветніцкія:
  • прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

— прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям’і;

— псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

— грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.

  • кансультаванне бацькоў па юрыдычнай, псіхолага-педагагічнай і іншым праблемах.

III. Змястоўны:

  • навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;
  • пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым.

Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:

— на ацэнцы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;

— на набыцці новых ведаў з апорай на ўласныя ўнутраныя рэзервы;

— на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;

— на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;

— на самаўдасканаленні бацькоў праз ўсведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;

— на развіцці творчых здольнасцей членаў сям’і;

— на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;

— на ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выстройваць лесвіцу поспеху.

Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» — для бацькоў вучняў I—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень — «Маё дзіця — падлетак» — для бацькоў вучняў V—IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік» — для бацькоў вучняў X—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прапанаваныя напрамкі будуць спрыяць ўключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва са школай ў вырашэнні праблем сямейнага выхавання. Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта дазволіць аб’яднаць намаганні бацькоў, педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных і іншых спецыялістаў па арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.

Формы правядзення заняткаў:

  • традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);
  • дыстанцыйныя (вебінары, форумы, online кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, праца на гарачай лініі ўстановы адукацыі, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, стварэнне і абнаўленне кутка педагога-псіхолага ў кожным класе; прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).

Чакаемыя вынікі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

— фарміраванне ў бацькоў ўсвядомленых адносін да бацькоўства;

— павышэнне цікавасці бацькоў да самаадукацыі;

— задавальненне патрэб сям’і навучэнца ў адукацыйных паслугах: у навучанні, псіхолага-педагагічнай падтрымцы і інш.;

— павышэнне ўзроўню педагагічнай культуры бацькоў;

— актывізацыя бацькоў у вырашэнні сямейных праблем, скарачэнне колькасці няшчасных сем’яў, выпадкаў сямейнага гвалту, памяншэнне колькасці падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі;

— развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і ўстановы адукацыі;

— ахоп бацькоўскім усенавучам большасці бацькоў навучэнцаў, дзякуючы сістэме дыстанцыйнага навучання.

Заняткі Бацькоўскага ўніверсітэта мяркуецца праводзіць адзін раз у чвэрць. Кансультацыі для бацькоў праводзяцца ў адпаведнасці з устаноўленым графікам. Тэматыка заняткаў і кансультацый з бацькамі вызначана з улікам узроставых псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў.

 

ПЛАН РАБОТЫ

БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

ДУА "Амяльнянская сярэдняя школа"

 

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік»

для бацькоў вучняў I—IV класаў

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці.

Адзнака і ацэнка ведаў навучэнцаў. Крытэрый ацэнкі. Уплыў ацэнкі на самаацэнку вучняў. Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць самастойна, выхаванні цікавасці да ведаў

31.10.2020

семінар-практыкум

Каверчык Н.І.

2

Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца.

Захаванне рэжыму дня — важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў. Тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі вучэбнай работы дзіцяці

09.12.2020

Гутарка

Куратнік Г.І.

3

Здаровая сям’я — здаровы дзіця.

Фарміраванне ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця. Спорт у жыцці бацькоў і дзяцей. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця

23.01.2021

Гутарка

Гарошка Л.І.

4

Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей.

Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у навучэнцаў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер. Культура асобы: культура знешнасці, зносін, мовы. Эфектыўныя зносіны: асноўныя складнікі

17.04.2021

Круглы стол

Домась А.Э.

 

II ступень «Маё дзіцяпадлетак»

для бацькоў вучняў V—IX класаў

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма

правядзення

Адказныя

1

Роля сямі ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат.

Рэпрадуктыўнае здароўе юнакоў і дзяўчат. Фактары рызыкі для рэпрадуктыўнага здароўя. Умовы захавання рэпрадуктыўнага здароўя.

Адносіны паміж юнакамі і дзяўчатамі, любоў і сэксуальныя адносіны.

Рызыкоўныя паводзіны моладзі. Незапланаваная цяжарнасць і аборт. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

Стыль жыцця і рэпрадуктыўнае здароўе моладзі. Уплыў сямейнага выхавання на фарміраванне ў падлеткаў каштоўнасці рэпрадуктыўнага здароўя

19.10.2020

Круглы стол

Гарбанёва К.С.

2

Дзіця сярод аднагодкаў.

Дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка. Патрэбнасць дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідэрства. Развіццё здольнасці да супрацоўніцтва як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі

24.10.2020

семінар-практыкум

Бэнда А.А.

3

Культура паводзін у канфліктных сітуацыях.

Паняцце «канфлікт». Шлюбныя сваркі і канфлікты. Развод як псіхатраўміруючы фактар. Наступствы разводу для мужа і жонкі і дзяцей.

Сямейныя канфлікты ў дыядзе «Бацькі-дзеці», прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў.

Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў

21.11.2020

Круглы стол

Шаўчук А.С.

4

Жыццёвыя мэты падлеткаў.

Мэты падлеткавага перыяду. Пастаноўка мэт і іх дасягненне.

Паспяховасць у школе як адзін з фактараў паспяховага дасягнення мэт

13.02.2021

гутарка

Кудравец Н.У.

5

Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў.

Правілы бяспечных паводзін летам. Небяспекі вольнага правядзення часу падлеткаў. Аказанне першай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыі бацькам па забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд

15.05.2021

Канферэнцыя

Лукашэвіч З.М.

 

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік»

для бацькоў навучэнцаў X—XI класаў

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці.

Асаблівасці юнацкай любові. Культура паводзін закаханых. Як дапамагчы, а не нашкодзіць дзіцяці, якое становіцца дарослым

28.11.2020

Круглы стол

Татарчук Л.І.

2

Як дапамагчы старшакласніку стаць упэўненым у сабе?

Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на вучэбныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці і няўпэўненасці старшакласніка дома і ў школе

10.04.2021

дыскусія

Бэнда А.А.

3

Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да іспытаў?

Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу. Фактары, якія ўзмацняюць і якія зніжаюць трывогу. Як дапамагчы старшакласніку справіцца з трывогай (мнематэхнікі, прыёмы канцэнтрацыі ўвагі і прыёмы раслаблення ў стрэсавай сітуацыі).

Супрацоўніцтва бацькоў і педагогаў у перыяд падрыхтоўкі старшакласнікаў да іспытаў. Дапамога ў падрыхтоўцы да іспытаў: правілы для бацькоў выпускнікоў. Рэжым вучэбнай працы і адпачынку ў экзаменацыйны перыяд

20.03.2021

Семінар-практыкум

Круцель А.У.